Як паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, цела 24-гадовага гарадзенца знайшлі закапаным у лесе каля вёскі Брузгі.

20 ліпеня Аляксандр ехаў у машыне з сябрам. Яны курылі спайс (псіхатропнае рэчыва), калі паміж імі ўзнікла сварка, якая перарасла ў бойку. 21-гадовы знаёмец, тройчы судзімы за крадзеж, махлярства і хуліганства, схапіўся за нож.

Некалькі ўдараў, і Аляксандр загінуў. Закапаўшы цела ў лесе, хлопец на чужым аўто з’ехаў у Мінск. Там пакінуў машыну сябру, каб той яе прадаў.

Падазраванага затрымалі. Заведзена крымінальная справа за забойства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?