Амерыканскі трукач, ілюзіяніст-«эскапіст» Энтані Марцін выбраўся з скінутай з самалёта замкнёнай скрыні падчас свабоднага падзення. Пасля таго, як яму ўдалося ўскрыць скрыню, ён раскрыў парашут і прызямліўся. Трук быў прадэманстраваны 47-гадовым экстрэмалам у аўторак, 6 жніўня.

Па словах самога 47-гадовага Марціна, ён вельмі рады, што трук атрымаўся, што яму ўдалося выбрацца і ўдала прызямліцца. Пры гэтым ён прызнаўся, што падчас фокусу больш турбаваўся за сваіх партнёраў, якія дапамагалі яму ў палёце, чым за сябе.

Падчас трука рукі Марціна, які спецыялізуецца на вызваленні з розных пастак, былі скаваныя кайданкамі і прышпіленыя да ланцуга на поясе ілюзіяніста.
Скрыня была скінута з самалёта над полем непадалёк ад Чыкага. У палёце яго прытрымлівалі двое іншых скайдаевераў. Па інструкцыі, яны не павінны былі аказваць дапамогу Марціну, калі б у яго не атрымалася ўдала выканаць задачу.

У трукача было прыкладна 40 секунд для таго, каб вызваліцца, а затым адкрыць скрыню і скарыстацца парашутам для прызямлення. Асістэнты Марціна заявілі, што былі ўпэўненыя ў поспеху, аднак адзначылі, што трук быў вельмі небяспечны.

Энтані Марцін захапляецца вызваленнем з кайданкоў з дзяцінства.
Упершыню ён здолеў зняць з сябе кайданкі без выкарыстання ключа ў дзесяцігадовым узросце. За сваю кар’еру ён выбіраўся з замкнёнай турэмнай камеры, сталёвага сейфа, ўціхамірвальнай кашулі, клеткі, усталяванай пад вадой ды інш.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?