Савет рэспублікі нацыянальнага сходу сёння станоўча разгледзеў пытанне аб абранні членамі Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (ЦВК) Сяргея Каліноўскага і Міхаіла Пятрушына.

Згодна з Канстытуцыяй, Савет Рэспублікі абірае шэсць членаў ЦВК, што і было зроблена ў 2011 г. Аднак сёлета з членаў ЦВК першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Антон Гушчын быў вызвалены ад пасады, а начальнік упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі Святлана Хіневіч трагічна загінула.

Выбраныя сёння члены ЦВК маюць вялікі досвед працы ў дзяржаўных органах. Сяргей Каліноўскі займае пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, Міхаіл Пятрушын — начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?