Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў №939 ад 29 кастрычніцка, якой зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

БПМ з лістапада складзе 1 млн 47 тыс. 530 рублёў, што на 2,1% вышэй за папярэдні нарматыў (з 1 жніўня па 31 кастрычніка ён складае Br1 млн. 26 тыс. 290 рублёў).

Для працаздольнага насельніцтва БПМ з лістапада ўстаноўлены ў памеры Br1 млн. 158 тыс. 520,
для пенсіянераў — Br867 тыс. 80,
для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br893 тыс. 970,
для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br1 млн. 156 тыс. 190,
для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br1 млн. 165 тыс. 460,
для дзяцей-студэнтаў — Br1 млн. 35 тыс. 430.

Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў — з 1 лістапада 2013 года па 31 студзеня 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?