фота Радыё Свабода
Такое рашэнне 14 студзеня прыняў Савецкі суд Мінска. Анатоля Лябедзьку прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых акцый. Сведкам у судзе выступаў начальнік апорнага пункта міліцыі ў завулку Якуба Коласа Кісель
Высветлілася, што ў пратаколе сярод удзельнікаў збору подпісаў быў названы апазіцыйны дзяяч Сяргей Калякін, але насамрэч яго там не было. Паводле сведкі, гэта — «камп'ютарная памылка».
5 студзеня Анатоль Лябедзька і сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка збіралі ў цэнтры Мінска подпісы за адмену ў нашай краіне аўтапошліны, якую ўвялі ў 2014 годзе.
Пратакол на Лябедзьку склалі толькі 12 студзеня, калі затрымалі на выхадзе з дома. Па словах палітыка, яго 7 гадзінаў трымалі ў міліцыі, а пасля вазілі да Курапатаў.