23:30
Сайт NN.BY быў заблакаваны ў часе шэсця на Дзень Волі
Татальная блакада доўжылася прыкладна з 19.15 да 23.30.
Гэта першы такі выпадак з сайтам «Нашай Нівы».
Cувязі з сайтам не было ніадкуль, акрамя дата-цэнтру.
Адказнасць ляжыць не на хостары, паведамілі нам спецыялісты. Гаворка, найхутчэй, ідзе пра наўмыснае блакаванне з боку «Белтэлекама». Сайт не працаваў нават праз Tor.
У снежні 2010 года, калі адбываліся прэзідэнцкія выбары. Тады рэдакцыя здолела захаваць доступ да сайта праз pda-версію. Сёння сайт быў цалкам заблакаваны.
Мы не выключаем, што наш сайт стаў своеасаблівым палігонам, на якім адпрацоўваліся новыя «метады працы» перад прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года.
У часе блакавання Рэдакцыя працавала праз сацыяльныя сеткі:
Укантакце — vk.com/nasa_niva
Фэйсбук — facebook.com/pages/Наша-Ніва-першая-белар…
Твітар — twitter.com/@nasa_niva
Там вы можаце знайсці самы поўны анлайн-рэпартаж.
І, калі ласка, зафрэндзіце гэтыя адрасы, каб мець доступ да НН у выпадку паўтарэння такога блакавання.
20:25
Мітынг скончаны, паціху разыходзяцца. Правабаронцы пасля акцыі паведамілі пра дзевяцёх затрыманых.
20:15
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падзякаваў прысутным за падтрымку беларускай незалежнасці і за тое, што яны прыйшлі сказаць «не — расійскаму імперыялізму, паведамляе БелаПАН.
Палітык зазначыў, што Партыя БНФ салідарная з украінскім народам. «У незалежнасці Беларусі і Украіны адзін вораг — расійскі імперыялізм, — сказаў Янукевіч. — Шмат хто казаў некалькі месяцаў таму, што Расія змянілася, гатовая інтэгравацца ў міжнародную супольнасць. Але сёння не засталося людзей з цвярозым розумам, якія так думаюць. У Крамлі сядзіць імперыялісцкі рэжым, які прагне аднаўлення крывавай імперыі. Мы сёння выйшлі, каб сказаць: Беларусь — незалежная краіна. Беларусы не пагодзяцца ні на якія аншлюсы. Наш выбар — незалежнасць».
На мітынгу быў зачытаны зварот крымскіх татар, у якім гаворыцца, што іх лідар цяпер знаходзіцца ў Турцыі і «заўтра-паслязаўтра пачнецца барацьба крымскіх татар за Крымска-татарскую аўтаномію».
20:10
Мітынг пачаўся хвілінай маўчання ў памяць аб ахвярах сутыкненняў у Кіеве, пасля чаго прысутныя праскандавалі «Слава Украіне!» і «Жыве Беларусь». Алесь Лагвінец зачытаў зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды свята.
аказаць у гэтым пасільную дапамогу.
20.22. «Каб Дзень Волі стаў не толькі сімвалам, але і рэальным жыццём, патрэбна вялікая рашучасць, — заявіў на мітынгу сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. — Свабода павінна быць у нас у сэрцы». Севярынец паведаміў, што 26 сакавіка пройдзе пасяджэнне камітэта салідарнасці з Украінай, на якім «будзе вырашацца, як ва ўмовах расійскай акупацыі і вайны дапамагчы братэрскаму народу і Беларусі». Палітык заклікаў удзельнікаў мітынгу байкатаваць «хлуслівыя расійскія і афіцыйныя беларускія тэлеканалы».
Пасля выступлення Севярынца арганізатары аб`явілі аб заканчэнні мітынгу.
20.26. Паводле інфармацыі праваабаронцы Юліі Сцяпанавай, пасля мітынгу затрыманыя шэсць актывістаў ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь», іх павезлі на машыне.
20:05
Калі ўдзельнікі шэсця сабраліся на Плошчы Бангалор нечакана патухлі ўсе ліхтары і стала цёмна.
19.40
Удзельнікі шэсця дайшлі да плошчы Бангалор, якая была абгароджана металічнымі турнікетамі. Кантрольна-прапускныя пункты працавалі марудна. Супрацоўнікі міліцыі пільна правяралі ўдзельнікаў акцыі і іх рэчы.
19:33
Падчас руху дэманстрантаў па вуліцы Сурганава двое людзей нападпітку пачалі крычаць «Не падабаецца ў гэтай краіне — валіце ў іншую!» і нецэнзурна лаяцца, паведамляе БелаПАН.
Калі адзін з супрацоўнікаў міліцыі спыніўся каля іх, тыя сказалі: «Усё-ўсё, мы свае». Дэманстранты, што праходзілі міма, пачалі апладаваць.
На прыпынку грамадскага транспарту ля ўніверсама Рыга некалькі чалавек у цывільным паспрабавалі схапіць некалькі анархістаў. Тыя паспелі заскочыць у тралейбус, невядомыя ў цывільным таксама заскочылі за імі, паведамляюць праваабаронцы.
Пасля 19:00 праца сайта «Наша Ніва» была на некаторы час блакавана.
19.01
«Не — маскалькім акупантам!», «Не — махлярскім акупантам!», «Не — крамлёўскім акупантам!», «Жыве Беларусь!» — скандуе шэсце.
Зміцер Хведарук прыйшоў у вышыванцы
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч
19.00
Каля Дома друку аднаго з правакатараў перадалі міліцыянтам, паведамляе «Вясна» ў сваім твітары.
Толькі што бачылі правакатара (у кепцы з цыгарэтай). Хлопец троху п’яны, ў спартовым. Называў людзей падонкамі і лаяўся па-рознаму. Ён стаяў побач з амапам на Сурганава. Яго не затрымлівалі, перадаюць карэспандэнты НН. На анлайн-трансляцыі радыё «Свабода» чуваць, як ён кажа пра ўдзельнікаў шэсця: «У нас многа лясоў і палёў, няхай туды ідуць і жывуць».
.18.50
18.42
Шэсце ідзе вуліцай Сурганава. Колькасць удзельнікаў можна ацаніць у дзве тысячы чалавек, паведамляюць карэспандэнты НН з месца падзеі.
18.40
18.35
Калона рушыла. Наперадзе нясуць расцяжку з надпісам «Дзень Волі», плакат з надпісам «Гэць!»
18.33
Удзельнікі скандуюць «Расія — акупант!», спяваюць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
18.30
Шыхтуюцца ў калону, неўзабаве шэсце рушыць праспектам.
18.29
Людзі скандуюць «Банду гэць!»
18.28
Агулам, адзначаюць удзельнікі, гэты Дзень Волі вельмі яскравы. Людзі прынеслі шмат сцягоў, самаробных плакатаў, лозунгаў. З вялізным бел-чырвона-белым сцягам прыйшоў падпалкоўнік Казлоў, які выкрыў фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах. Настрой у людзей прыўзняты, святочны.
18.27
Да акцыі далучыліся ўдзельнікі з гіганцкімі звязкамі бел-чырвона-белых балонікаў, штук па 20-30.
18.24
Фота з Твітара Антона Матолькі.
18.22
18.18
Сярод удзельнікаў ходзяць правакатары. Яны чэпяцца да ўдзельнікаў акцыі з пытаннямі: колькі вам заплацілі? а ў вас спайсы ёсць? Яны ў цёмнай вопратцы, не дужа моцнага целаскладу.
18.17
Ахвотным раздаюць жоўта-блакітныя стужкі на знак салідарнасці з Украінай. Раздаюць і тэкст гiмна «Мы выйдзем шчыльнымi радамi».
18.16
Аўтамабілісты, якія едуць праспектам, падтрымліваюць удзельнікаў акцыі сігналамі.
18.12
З мегафона — песня «Ляпісаў» «Не быць скотам!» Людзі пляскаюць і ўголас падпяваюць.
18.08
Людзі скандуюць «Слава Украіне! Героям слава!»
18.04
Маладзёны трымаюць расцяжку з партрэтамі Бандэры, Шухевіча, Булак-Балаховіча, Вітушкі і Гадлеўскага і надпісам «Героі не паміраюць».
18.03
17.58
17.55
Цяжарная Наста Палажанка прыйшла на Дзень Волі разам з мужам — Змітром Дашкевічам. У Дашкевіча украінская стужачка на пінжаку.
17.53
Праз мегафон уключаюць «Паветраны шар» Вольскага і песні «Акіяна Эльзы», людзі скандуюць «жыве Беларусь!» Ёсць плакаты салідарнасці з Украінай.
17.49
Як паведамляе карэспандэнт НН, толькі што асобы ў цывільным затрымалі дваіх чалавек на выхадзе з станцыі метро «Акадэмія навук». Гэта назіральнікі ад БХК Гурскі і Анісся Казлюк. Іх адвялі ў міліцэйскі пакой у метро. Пацікавіліся, што яны пішуць і навошта, перапісалі звесткі і адпусцілі.
17.45
На пляцоўцы перад кінатэатрам «Кастрычнік» збіраюцца людзі. Іх ужо каля двухсот чалавек. Над грамадой узняліся першыя бел-чырвона-белыя сцягі.
17.40
У Алеся Кіркевіча, гарадзенскага актывіста, журналіста, міліцыянты вырашылі зрабіць агляд кватэры, паведамляе радыё «Свабода».
Алеся выклікалі сёньня на 15 гадзінаў ў аддзяленьне міліцыі «Цэнтар» на прафіляктычную гутарку.
Яго пратрымалі больш за паўтары гадзіны, пасьля чаго даставілі на кватэру, дзе ён жыве, і праводзяць яе агляд.
Алесь Кіркевіч — былы палітвязень. Быў арыштаваны за Плошчу ў сьнежні 2010 году
17.36
Каля выхадаў з метро «Акадэмія навук» дзяжураць міліцыянты і асобы ў цывільным.
17.35
Аўтазакі за кінатэатрам «Кастрычнік». Фота з Фэйсбуку.
17.25
На вуліцы Дарашэвіча каля праспекта— звычайным месцы дыслакацыі сілавікоў перад акцыямі — шэсць аўтобусаў з міліцыяй, прычым тры з іх — без нумароў. Таксама прыпаркаваны аўтазак.
17.21
Як паведамляюць нашы карэспандэнты, у дварах за «Лідо» на Якуба Коласа стаяць два аўтобусы з міліцыяй і некалькі меншых транспартных спецсродкаў.
Усё самае цікавае са святкавання Дня Волі ў Мінску будзе публікаваць сайт НН ў анлайнавым рэжыме. Нашыя карэспандэнты ўжо знахозяцца на месцы падзей. Сачыце за абнаўленнямі на старонцы.
Збор удзельнікаў акцыі пачнецца ў 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», затым адбудзецца шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 19.30 да 20.00 павінен прайсці мітынг.