Авіякампанія «Расія» 16 чэрвеня адкрывае рэгулярны рэйс з Санкт-Пецярбурга (Пулкава) у Нацыянальны аэрапорт Мінск, паведамілі ў аэрапорце.

Палёты плануецца выконваць штодня на самалётах Ан-148. Вылет з Пулкава прызначаны на 08.50 па мясцовым часе. Час у дарозе складзе 1 гадзіну 40 хвілін.

«З адкрыццём паветраных зносін з Мінскам авіякампанія «Расія» пашырыць прадстаўніцкую маршрутную сетку ў гарадах СНД: цяпер на нашай карце палётаў з'явіцца дваццаць пяты горад і восьмая краіна блізкага замежжа», — паведамілі ў авіякампаніі.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія «Расія» — адна з найбуйнейшых у РФ і вядучы авіяцыйны перавозчык ў Паўночна-Заходнім рэгіёне краіны. Базіруецца ў Санкт-Пецярбургу і выконвае каля 40% усіх авіяперавозак з аэрапорта Пулкава. Кампанія вядзе сваю гісторыю з 1934 года. З 2011 ААТ «Авіякампанія «Расія» уваходзіць у групу кампаній «Аэрафлот», сукупны пасажырапаток якой па выніках года склаў 20 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?