22-гадовая дзяўчына-кіроўца на аўтамабілі «Рэно-Шафран» 10 ліпеня ў Гомелі на скрыжаванні вуліцы Косарава і Рэчыцкага праспекта збіла 14-гадовую дзяўчынку.

Дзіця пераходзіла праезную частку вуліцы па пешаходным пераходзе на дазвольны сігнал святлафору. 

Як паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні — закрыты пералом ключыцы са змяшчэннем, і была шпіталізаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?