ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да шэрагу кампаній расійскага ваенна-прамысловага комплексу.

Паводле паведамлення Мінфіна ЗША, пад дзеянне санкцый трапілі карпарацыя «Алмаз-Антэй» і канцэрн «Калашнікаў», а таксама НВА «Іжмаш», НВА «Базальт», «Уралвагонзавод» і КБ «Прыборабудаванне».

Пад дзеяннем санкцый таксама апынуліся расійскія кампаніі нафтагазавага сектара: «Новатэк», «Раснафта», «Знешэканамбанк», «Газпромбанк». Таксама ЗША ўключылі ў пералік Феадасійскае прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі (Крым).

Санкцыі ўведзеныя таксама супраць віцэ-спікера Дзярждумы Сяргея Няверава, памочніка прэзідэнта Расіі Ігара Шчогалева, міністра па справах Крыма Алега Савельева, а таксама «прэм'ера» ДНР Аляксандра Барадая.

Стала вядома, што Еўрасаюз 16 ліпеня вырашыў пашырыць санкцыі супраць Расіі, але адклаў да жніўня абвяшчэнне комплексу захадаў.

ЗША актыўна заклікалі еўрапейскія краіны да пашырэння санкцыі, абяцаючы ўвесці іх у аднабаковым парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?