Маскоўская (сіняя) ветка мінскага метро не працавала сёння ўвечары каля 10 хвілін з-за непаладкі на адной са станцый, паведаміў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Як растлумачыў прэс-сакратар, на станцыі «Малінаўка» машыніст не змог пачаць рух цягніка. З-за гэтага ўсе цягнікі былі спыненыя. «Затрымка склала не больш за 10 хвілін. Спецыялісты пазней выявяць дакладную прычыну непаладак цягніка на «Малінаўцы». Яго адгоняць у тупік і агледзяць», — дадаў Андрэй Кузьмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?