Актывісты арт-групы «Партызан» замацавалі ўкраінскі, а таксама беларускі нацыянальны сцяг на помніку, які быў усталяваны ў гонар заснавання горада.
«Беларусы захапляюцца мужнасцю украінскага народу, які спачатку абараніў сваю свабоду на Майдане, а зараз у цяжкіх умовах абараняе усход краіны. Але мы верым, што ва Украіне ўсё будзе добра, бо такую нацыю нельга перамагчы. Слава Украіне! Героям слава!» — перадаюць віншаванні ўдзельнікі акцыі.
Каментары