Шматгадовы лідар афіцыйных прафсаюзаў Леанід Козік сабраўся ў адстаўку.

Пра яе ён паведаміў актыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) у мінулы панядзелак. Інфармацыю пра гэта TUT.BY паведамілі некалькі не звязаных адзін з адной крыніц.

«Леанід Пятровіч у панядзелак сабраў актыў федэрацыі і абвясціў, што пакідае сваю пасаду», — сказаў адзін з суразмоўцаў.

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі не каментуюць зьвестак аб адстаўцы свайго лідара. Леанід Козік быў недаступны для каментароў па мабільным тэлефоне.

Козік узначальвае Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі з 2002 года. Яго прызначэнне адбывалася з адабрэння Аляксандра Лукашэнкі.

66-гадовы ураджэнец Барысава да гэтага непрацяглы час быў віцэ-прэм'ерам і намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. З 1995 да 1998 года працаваў у структурах СНД і Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Працоўны шлях пачынаў з памочніка пракурора, старшыні прафкама БАТЭ, дырэктарам швейнай фабрыкі ў Барысаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0