Генеральным сакратаром Беларускай федэрацыі хакея (ФХРБ) сёння на пасяджэнні выканаўчага камітэта арганізацыі аднагалосна выбраны Яраслаў Заўгародні, паведамілі ў прэс-службе ФХРБ.

На пасяджэнні выканкама таксама прыняты шэраг ключавых рашэнняў. Былі зацверджаны старшыні камісій нацыянальнай федэрацыі. Так, камісію трэнераў узначаліў Анатоль Варывончык, які таксама з'яўляецца намеснікам старшыні ФХРБ. Кіраваць камісіяй спартсменаў будзе Аляксандр Аляксееў, а дысцыплінарным камітэтам — Віталь Уткін.

Выканкам ФХРБ аднагалосна падтрымаў задачу, якая будзе стаяць перад нацыянальнай камандай, — адбор на Алімпійскія гульні 2018 года ў Пхенчхане (Рэспубліка Карэя), для чаго зборнай неабходна заняць месцы не ніжэйшыя за восьмае на чэмпіянатах свету 2015 і 2016 гадоў у элітным дывізіёне. У ходзе пасяджэння таксама былі прыняты рашэнні аб заснаванні сумеснай кампаніі, прыбытак ад работы якой будзе накіраваны на развіццё клубаў у рэгіёнах, стварэнні адзінага экіпіровачнага цэнтра для зборных каманд і правядзенні рэбрэндынгу сімволікі ФХРБ.

Удзельнікі пасяджэння выканкама ФХРБ зацвердзілі новы штатны расклад апарату федэрацыі, былі назначаны кіраўнікі яе падраздзяленняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?