Кіраўнік дзяржавы прызначыў былога старшыню Менскага аблвыканкаму Мікалая Дамашкевіча Кіраўніком справаў прэзыдэнта, вызваліўшы ад гэтай пасада Аляксандра Кулічкова ў сувязі зь ягоным выхадам у адстаўку.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Алега Праляскоўскага дырэктарам Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, адначасова вызваліўшы яго ад пасады памочніка прэзыдэнта — начальніка галоўнага ідэалягічнага упраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта.

Адстаўку Праляскоўскага можна зьвязаць з працэсам Уладзіміра Холада, ягонага былога намесьніка, таксама выхадца зь сілавых структураў. Холада на закрытым працэсе быў асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за хабар.

Ніна Шпак, аўтарка знакамітае аналітычнае запіскі, што прызнавала непапулярнасьць дзяржаўных СМІ і прафэсійнасьць незалежных, вызвалена ад пасады дырэктара Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта ў сувязі зь пераводам на другую работу.

буг; паводле інф. прэс-службы А. Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0