Не, не трэба перажываць — у гэтым спісе ніякіх персанальных ацэнак аўтара. Папулярны сайт IMDB мае сотні рэйтынгаў, у тым ліку, можна абраць найлепшыя фільмы паводле краіны вытворчасці.
Першая дзясятка для Беларусі выглядае наступным чынам:
«Рэпартаж з клеткі для трусоў», 2002, кароткаметражны
Рэжысёр Віктар Дашук, рэйтынг 8.4
«The deal», 2011, кароткаметражны
Рэжысёр Васіль Цыбулька, 8.2
«Звычайны прэзідэнт», 1996, дакументальны
Рэжысёр Юрый Хашчавацкі, 7.8
«Уносим ноги, или Хочу в Париж», 1995
Рэжысёр Уладзімір Мядзведзеў, 7.6
«У жніўні 44-га», 2001
Рэжысёр Міхаіл Пташук, 7.5
«Брэсцкая крэпасць», 2010
Рэжысёр Аляксандр Кот, 7.5
«Мы жывём на краі», 2011, кароткаметражны
Рэжысёр Віктар Аслюк, 7.5
Чытайце таксама: Гутарка з Віктарам Аслюком для «НН»
«Лабатамія», 2010, дакументальны
Рэжысёр Юрый Хашчавацкі, 7.5
«Каўказскія палоннікі», 2002, дакументальны
Рэжысёр Юры Хашчавацкі, 7.4
«На цябе спадзяюся», 1992
Рэжысёр Алена Цыплякова, 7.4
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2015_03/701329.jpg.webp)
Абраць опцыю БССР нельга, але самым рэйтынгавым беларускім фільмам павінен быць «Иди и смотри» (1985) — 8.3.
IMDB — анлайнавая база дадзеных фільмаў, серыялаў, акцёраў, рэжысёраў, выдуманых персанажаў. Створана ў 1990 годзе. У 2015 налічвае больш за тры мільёны фільмаў і эпізодаў, 6,5 мільёнаў асоб і 59 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў, якія і выстаўляюць адзнакі.
Комментарии