Архіў

Гэты фільм пра нас

Гутарка зь Віктарам Асьлюком

Нёман падмывае хаты, а іх старыя насельнікі штогод перапраўляюць кароў на выспу. Былы клоўн, выжыўшы пасьля аварыі, выбівае на камянях крыжы — як пакліканьне. У напаўпустой вёсцы жыве маладая сям’я зь дзіцём. Рэжысэр Віктар Асьлюк вывучае скрыжаваньне традыцыйнае культуры і сучаснасьці. Шчымлівая штодзённасьць на экране не саступае кадрам з клясычных кінашэдэўраў. За фільм «Мы жывём у краі» аўтар летась быў намінаваны на прыз Эўрапейскае кінаакадэміі.

«НН»: Вы першы беларускі рэжысэр, намінаваны на прыз Эўрапейскай кінаакадэміі. Што гэта за арганізацыя?

Віктар Асьлюк: На прыклад Амэрыканскай кінаакадэміі ў 1978 г. была створаная Эўрапейская. Першы прэзыдэнт яе быў Бэргман, а сёньня — Вім Вэндарс. Арганізацыя аб’ядноўвае 1600 кінэматаграфістаў з усіх эўрапейскіх краінаў. Карацей, усе ведаюць амэрыканскую кінаакадэмію і яе «Оскар». Вось тое самае, толькі ў Эўропе.

«НН»: Вашая карціна канкуравала з «Догвілем»?

В.А.: Не. Мой фільм — зусім іншая намінацыя — кароткі мэтар. Але дзякуючы гэтай намінацыі карціну паказвалі штотыдзень у розных краінах, на розных фэстывалях.

«НН»: Вы таксама галасуеце за найлепшыя фільмы?

В.А.: Так. Як сябар кінаакадэміі, сёлета галасаваў за той самы «Догвіль» Трыера.

«НН»: Некаторыя крытыкі называлі Вашыя карціны фільмамі сьлёзаў і плачу. Калі завастрыць сьцьверджаньне, то ці ня ёсьць вашыя фільмы «Мы жывём у краі», «Кола» нейкай кансэрвацыяй стану «гнілой хаткі», які крытыкаваў яшчэ Вацлаў Ластоўскі на пачатку ХХ ст.? Фільмы — як плач і сьлёзы над няшчаснай доляй?

В.А.: Мой дэбютны фільм так і называўся — «Сьлёзы блуднага сына». Я наіўна хацеў разам з Генадзем Сагановічам і Віктарам Шалкевічам адарвацца ад гэтай традыцыі плачу беларускага і зрабіць такі злосны — калі не аптымістычны, тады проста злосны — фільм пра гісторыю войнаў у Беларусі… І ў мяне ня выйшла. Эмоцыі перамаглі, і зноў паўстала наша адвечная песьня беларуская.

Я ў прафэсіі крочу за сваімі пачуцьцямі хутчэй, чым за думкамі. Многія рэчы адчуваю, а не прадумваю, бо прадуманая рэчаіснасьць часам для мяне менш дакладная.

«НН»: У Вашых карцінах ёсьць боль сыходу. Сыходзіць вёска, якую падмывае Нёман, — і гэта незвычайна прыгожа; сыходзяць старыя. І ці ня ёсьць у такім выпадку сьмерць існасьцю дакумэнтальнага кіно? Ці не зьяўляюцца гэтыя сыход і сьмерць паплечнікамі дакумэнталіста?

В.А.: Не… Я думаю, што дакумэнталісты, і ня толькі дакумэнталісты, часам спэкулююць на тэме сьмерці і ўпадаюць у такую нэкрафілію. Бярэцца аўтарытэт сьмерці, і гэта быццам дадае аўтарытэту фільму, ускладняе сэнс.

Я стараюся зафіксаваць толькі час, які сыходзіць. Ня тое, што сыходзіць, а тое, што стварае своеасаблівае адчуваньне часу. Вядома, гэтыя бабкі, сканчаецца іхні век… Я ўсімі сіламі стараюся зафіксаваць час іх існаваньня. Ня проста час, а канкрэтны час існаваньня вось гэтых людзей, вось гэтых твараў — тое, што заўсёды будзе паўтарацца і заўсёды будзе сыходзіць. Гэта важны момант кінэматаграфіі — магчымасьць зафіксаваць час.

«НН»: Вас не зьдзіўляе рэакцыя беларускіх гледачоў? Былі даволі агрэсіўныя выказваньні: «Як можна такое паказваць!»

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты6

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты6

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць