Падбароддзі Цэзара і Малкальма, герояў фільма «Планета малп: Рэвалюцыя»

Падбароддзі Цэзара і Малкальма, герояў фільма «Планета малп: Рэвалюцыя»

Амерыканскія антраполагі высветлілі, што чалавечае падбароддзе не было сродкам для прываблівання процілеглага полу ці выпадковай эвалюцыяй. Сваё даследаванне навукоўцы апублікавалі ў часопісе Journal of Human Evolution.

Блізкія родзічы чалавека, шымпанзэ і гарылы, не маюць падбароддзяў. Такая рыса твару з’явілася толькі ў чалавека, калі той адасобіўся ад іншых прыматаў.

Раней падбароддзі лічыліся вынікам выпадковых змен у генах. Больш сучасная тэорыя кажа аб тым, што вялікае падбароддзе ў самцоў чалавека дэманстравала самкам высокі ўзровень тэстастэрону свайго носьбіта, але гэткая тэорыя не тлумачыла наяўнасць падбароддзяў у самак.

Паводле новых разлікаў навукоўцаў, падбароддзі ў продкаў чалавека, Homo erectus, хутчэй за ўсё з’явіліся каля 2 млн год таму, калі чалавек пачаў гатаваць ежу.

З гатаваннем ежы кшталту варанага мяса нагрузка на зубы і сківіцы знізілася. Магутныя зубы сталі непатрэбнымі — яны пачалі змяншацца, а пабочным вынікам іх змяншэння сталі знаёмыя нам падбароддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?