Супрацоўнік Камітэту дзяржбясьпекі адмовіўся ад штомесячнага хабару ў памеры 2 тысяч долараў.

За такую ўзнагароду «дах» у асобе спецслужбоўца шукаў 43‑гадовы жыхар Добруша. Цяпер ён абвінавачваецца ў замаху на дачу хабару за загадзя незаконнае бяздзеянне службовай асобы.

Гэты жыхар Добруша займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, звязанай з набыццём, захоўваннем і перавозкай з мэтай збыту ў Расіі лому каляровых і чорных металаў.

5 лютага каля яго дома была затрымана машына з 8 тонамі такога грузу. Прадпрымальнік пачаў шукаць «дах». Для гэтага быў выбраны супрацоўнік абласнога Упраўлення КДБ — яму было прапанавана 2 тысячы долараў за тое, што ён будзе заплюшчваць вочы на незаконны гандаль каляровым і чорнымі металамі.

У межах аператыўнага эксперыменту пасля перадачы супрацоўніку КДБ 1400 долараў добрушавец быў затрыманы.

Падчас дагляду ў кішэні злачынцы аператыўнікі знайшлі заяву ў пракуратуру, у якой указвалася, што супрацоўнік КДБ вымагае ў яго хабар, паведамілі ў прэс‑групе Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0