rp.pl

rp.pl

Землятрус ва ўрадзе Польшчы. Прэм'ер Эва Копач заявіла пра шэраг адставак у выніку «скандалу з праслухоўваннем», паведамляюць польскія СМІ.

У адстаўку падалі шэраг міністраў, а таксама маршалак Сейма Радаслаў Сікорскі.

Заяўлена таксама пра адстаўку міністраў: аховы здароўя Барташа Арлуковіча, дзяржскарбу Владзімежа Карпінскага, спорту Анджэя Берната. Пра адстаўку заявілі віцэ-міністры: Рафал Баняк, Станіслаў Гаўлоўскі, Томаш Тамчыкевіч і прафесар Яцэк Растоўскі.

Улетку 2014 часопіс Wprost апублікаваў запісы незаконна праслуханых размоў высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў у рэстаранах. На гэтых запісах Радаслаў Сікорскі, які быў у той час кіраўніком МЗС, называў шкоднымі саюзніцкія адносіны з ЗША, казаў аб нізкай самаацэнцы палякаў і скептычна выказваўся ў адрас прэм'ер-міністра.

Таксама ў ліку тых, каго праслухоўвалі, былі былы кіраўнік МУС Польшчы Бартламей Сянкевіч, старшыня Нацбанка Марэк Бэлька.

Праз год скандал разгарэўся па новай. Прадстаўнікі спецслужбаў пацвярджаюць, што гэта — найбуйнейшы выцек матэрыялаў следства ў гісторыі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0