2 сакавіка ў сталіцы краіны Душанбэ быў дэмантаваны апошні помнік Уладзімеру Ўльянаву‑Леніну. Бронзавы волат, усталяваны ў Цэнтральным парку культуры й адпачынку ў 1925 годзе, быў зьняты з пастамэнту й перададзены ў мастацкі фонд Таджыкістану.

На думку гарадзкой улады, помнік Леніну не пасуе цэнтральнаму парку культуры, бо імя і дзейнасць правадыра сусветнага пралетарыяту не зьвязаныя з таджыцкай культурай. Пасьля рэканструкцыі парку месца Леніна зойме клясык таджыцкай літаратуры Рудакі. Парку ўжо прысвоена яго імя.

Аднак, паколькі скульптура Леніна зьяўляецца творам мастацтва, было вырашана перадаць яе ў мастацкі фонд, а не кампартыі Таджыкістана, кіраўніцтва якой неаднойчы зьвярталася з просьбай перадаць ёй помнік. Лідэры партыі плянавалі ўсталяваць статую перад сваім офісам.

Сусвет.Інфо паводле расейскай прэсы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0