Прыгаворам суда Кастрычніцкага раёна Магілёва асуджана 46-гадовая магіляўчанка, раней судзімая за забойства. Яна прызнаная вінаватай у прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, г.зн. пашкоджання, небяспечнага для жыцця, нанесенага асобай, якая раней учыніла забойствы (ч. 3 арт. 147 КК). 

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, вызваліўшыся з месцаў пазбаўлення волі, абвінавачваная пазнаёмілася з мужчынам і стала жыць з ім у сваёй кватэры. У маі 2015 года яна з сужыцелем пасварылася, пасля чаго мужчына без дазволу ўзяў банкаўскую картку абвінавачванай і зняў з яе грошы. Пасля высвятлення адносін сужыцель паабяцаў вярнуць грошы. 

На наступны дзень пасля сумеснага ўжывання спіртнога жанчына стала папракаць прыяцеля ў тым, што ён без дазволу ўзяў яе грошы. На што той, пажартаваўшы, адказаў сяброўцы, што знайшоў іншую жанчыну, якая ставіцца да яго лепш, чым яна. У парыве рэўнасці абвінавачваная, схапіўшы са стала кухонны нож, нанесла ім удар у спіну сужыцелю. 

Суд прызнаў жанчыну вінаватай ва ўчыненым злачынстве. Акрамя таго, ён прызнаў у яе дзеяннях наяўнасць асабліва небяспечнага рэцыдыву. 

У якасці меры пакарання за ўчыненае суд прызначыў абвінавачванай 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а таксама прымяніў у дачыненні да яе прымусовае лячэнне ад алкагалізму па месцы адбывання пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?