Жудаснае злачынства адбылося ў школьным туалеце.

Суд Светлагорскага раёна абвясціў прыгавор былому вучню адной з сельскіх школ, пакараўшы падлетка 8 гадамі пазбаўлення волі за шакавальнае злачынства. 16-гадовага падлетка адправяць у выхаваўчую калонію, бо ён яшчэ не дасягнуў паўналецця.

Праўда, прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, а разгляд справы вялося ў закрытым рэжыме, распавялі kp.by ў прэс-службе Гомельскага абласнога суда.

Раней паведамлялася, што справа была заведзена за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняга.

У красавіку ў школьным туалеце, які знаходзіцца ў двары вясковай школы, тагачасны 15-гадовы 9-класнік здзекваўся з 8-гадовага першакласніка. Пра гэта стала вядома, калі хлопчык рашыўся расказаць аб тым, што здарылася бацькам. Дарэчы, гвалтаўнік атрымаў мінімальнае пакаранне, прадугледжанае артыкулам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?