Сталае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН накіравала ліст Генэральнаму сакратару гэтай арганізацыі Пан Гі Муну.

Яно просіць распаўсюдзіць у якасьці афіцыйнага дакумэнту Генэральнай Асамблеі ААН заяву Міністэрства замежных справаў Беларусі. Гэты дакумэнт тычыцца ўвядзеньня Злучанымі Штатамі Амэрыкі дадатковых мэраў адносна канцэрну «Белнафтахім».

Генадзь Бураўкін, які ў свой час ачольваў прадстаўніцтва Беларусі пры ААН, сказаў Радыё «Свабода», што такі дакумэнт звычайна не цягне за сабою нейкіх сур’ёзных наступстваў.

«Я ацэньваю гэту заяву на ўзроўні інфармацыі, якую прымаюць да ведама. Бываюць выпадкі, калі нейкая інфармацыя можа выклікаць у кагосьці жаданьне паставіць яе на абмеркаваньне ў пэўных структурах ААН. Але такое здараецца рэдка».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0