Док Браўн, ён жа доктар Эмет Латроп Браўн, ён жа акцёр Крыстафэр Лойд, які выканаў ролю дзіўнага навукоўца-вынаходніка машыны часу ў трылогіі «Назад у будучыню» у сераду, 21 кастрычніка, запісаў асаблівае пасланне. Яно было выкладзена ў фэйсбуку на афіцыйнай старонцы трылогіі.

У роліку Док Браўн, седзячы ў сваім DeLorian, кажа, што будучыня, нарэшце, наступіла.

«Паводле маіх разлікаў, сёння 21 кастрычніка 2015 года. Так, будучыня аказалася не такой, якой мы яе ўяўлялі. Але не хвалюйцеся. Ваша будучыня — такая, якім вы яе зробіце самі. Дык зрабіце яе добрай», — сказаў Док.

21 кастрычніка 2015 — канчатковая кропка маршруту машыны часу з другой часткі фільма «Назад у будучыню». Менавіта ў гэты дзень 30 гадоў таму з 1985 прыбылі Док Браўн, Марці МакФлай і Джэніфер Паркер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0