Навінавы інтэрнэт-рэсурс Gawker Media абавязаны выплаціць 115 мільёнаў даляраў вядомаму ў ЗША экс-рэстлеру і акцёру Халку Хогану за публікацыю без яго згоды інтымнага відэа. Пра гэта абвясціла ў пятніцу пасля двухтыднёвага разбору журы прысяжных у штаце Фларыда.

nytimes.com

nytimes.com

Відэа было размешчана ў інтэрнэце ў 2012 годзе. Хоган падаў пазоў у суд на інтэрнэт-рэсурс, запатрабаваўшы пакрыцця шкоды ў памеры 100 мільёнаў.

Як падкрэсліў адвакат экс-рэстлера Кэнэт Туркель, кіраўніцтва інтэрнэт-рэсурсу са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку пераследвала карыслівыя мэты і мела намер нанесці шкоду рэпутацыі вядомага чалавека.

«Ён больш за 35 гадоў з'яўляецца акцёрам і шоўмэнам», — сказаў юрыст. Паводле яго слоў, кошт Gawker Media узрос на 15 мільёнаў даляраў толькі за кошт публікацыі відэа з Хоганам.

Рэсурс навінаў сцвярджаў, што зарабіў на дадзенай гісторыі ўсяго 11 тысяч. Абарона блога навін звярнула ўвагу на тое, што былы рэстлер у серыі інтэрв'ю і эфірах не хаваючыся казаў пра відэазапісы, такім чынам, ён не клапаціўся аб асабістай рэпутацыі.

«Ён паслядоўна выстаўляў сваё асабістае жыццё на паказ шырокай публіцы», — заявіў адвакат Майкл Саліван.

У дадзеным выпадку Gawker Media адстойваў у судзе сваё права на свабоду слова і інфармацыі, а Хоган — права на недатыкальнасць асабістага жыцця. Яго доказы прысяжныя палічылі больш пераканаўчымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?