Як піша газета «Вечерний Могилев» (у нумары за 6 красавіка), паводле неафіцыйнай інфармацыі, злачынства здзейснілі трое ўчастковых інспектараў і адзін былы супрацоўнік Дэпартамента выканання пакаранняў. Адзін з міліцыянераў у цывільнай вопратцы пазнаёміўся ў мясцовым дыска-клубе з дзяўчынай, якая была ў стане алкагольнага ап'янення. Ён прывёз яе на кватэру, дзе яе падпаілі, пасля чаго ўся кампанія, скарыстаўшыся бездапаможнасцю дзяўчыны, яе гвалтавала.

Дзяўчына напісала заяву ў міліцыю. Па адной версіі, яе збівалі, пацярпелую падабрала «хуткая». Гвалтаўнікоў вылічылі з дапамогай камер відэаназірання ў дыска-клубе і, нібыта, усіх чатырох затрымалі і завезлі ў сталіцу. Яны спрабавалі адкупіцца ад дзяўчыны, прапаноўвалі ёй 20 тысяч долараў, сцвярджае выданне.

Як паведаміла «Нашай Ніве» прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, усё не зусім так, як напісаў «Вечерний Могилев».

Заведзена крымінальная справа супраць трох жыхароў Магілёва. Артыкул — «згвалтаванне, здзейсненае групай асобаў» (ч. 2 арт. 166 КК). Расследаваннем справы займаецца галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарату Следчага камітэта. Па справе праводзяцца следчыя дзеянні. Падазраваныя знаходзяцца пад вартай. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Аднак, па словах Ганчаровай, гэтыя трое не з'яўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Ганчарова таксама адзначыла: «Я не каментую чуткі, якія распаўсюджваюць якія-кольвек газеты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?