Пра гэта ў інтэрвію «Прессболу» заявіў мэнэджэр футбаліста Мікалай Шпілеўскі. «Арсэнал» ня будзе трымаць беларуса.

«Магу афіцыйна вам паведаміць, што зь нядаўняга часу Аляксадар глеб прыняў рашэньне спыніць выступы за «Арсэнал» і зьмяніць клюб. Гэта яго выбар. Ён зразумеў, што прыйшоў той момант, калі трэба нешта мяняць. Аляксандар правёў у «Арсэнале» тры добрыя сэзоны, і ён задумаўся, зможа ён паказваць той ўзровень футболу, які паказвае цяпер».

Кіраўніцтва клюбу з Паўночнага Лёндану прыняло выбар беларуса.

Праўда, яшчэ да канца не вядомы клюб, у які пяродзе Глеб. Апроч, «Інтэру» разглядаецца варыянт з «Барсэлёнай», «Мілянам», мадрыдзкім «Рэалам».

Прессбол

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0