«Пачынаючы з красавіка рэзка пачала расці пратэрмінаваная запазычанасць насельніцтва за жыллёва-камунальныя паслугі, якая па стане на 1 ліпеня склала 111 мільярдаў рублёў. Гэта шмат», — распавёў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка на калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БелТА.

Калі перакласці гэтую суму на жыроўкі ў тыпавых двупакаёўках, то атрымліваецца, што за «камуналку» не заплацілі больш за 440 тыс. сем'яў.

Адзначым, што пратэрмінаваная запазычанасць выстаўляецца, толькі калі жыхары не плацяць па жыроўцы два месяцы.

Паводле першага намесніка міністра ЖКГ, доля пратэрмінаванай запазычанасці моцна вагаецца ў залежнасці ад рэгіёна. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці, яна адна з самых нізкіх — 14,2%. А вось у Мінску і Віцебскай вобласці — 29% і 24,4% адпаведна.

У неплацельшчыкаў за даўгі могуць адключыць паслугі ЖКГ, а асабліва злосных — і зусім высяляюць. Напрыклад, у судах сталіцы разглядаецца 10 спраў аб высяленні жыхароў — неплацельшчыкаў за камунальныя паслугі. Сваёй чаргі чакаюць яшчэ 367 пазоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?