Консульскі аддзел пасольства Славакіі ў Беларусі будзе закрыты 21—31 кастрычніка ў сувязі з пераездам пасольства ў новыя памяшканні. Пра гэта паведамілі ў пасольстве.

На перыяд закрыцця консульскага аддзела дакументы на атрыманне візы будзе прымаць пасольства Чэхіі. Аднак атрымаць візу можна будзе толькі для гуманітарных мэтаў і тэрміновых паездак з мэтай прадпрымальніцтва і ўдзелу ў праектах па правах чалавека.

«Пераезд пасольства Славацкай Рэспублікі ў новыя памяшканні (па тым жа адрасе, толькі на паверх вышэй) прынясе значныя паляпшэнні ў аказанні консульскіх і візавых паслуг, а таксама большы камфорт для заяўнікаў», — адзначылі ў дыпламатычным прадстаўніцтве.

У 2015 годзе пасольства Славакіі выдала больш 8,8 тысяч віз, з якіх 27% — тэрмінам на 1—5 гадоў. Працэнт адмоў па зваротах складае менш за 1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?