Брытанская студыя Dorothy прэзентавала сусветную карту World Song Map, дзе абазначэнні краін і гарадоў замененыя на назвы песень, падыходзячыя па сэнсе для апісання кожнага канкрэтнага рэгіёну, піша Birdinflight.

Напрыклад, тэрыторыю Беларусі аўтары падпісалі кампазіцыямі «European Female» («Еўрапейская жанчына») і «Sister Europe» («Сястра Еўропа»). Украіну пазначылі песнямі «Rebirth of a Nation» («Адраджэнне нацыі»), «War Zone» («Зона ваенных дзеянняў») і «From Russia with Love» («З Расіі з любоўю»). У ліку песень, якімі пазначаная Расія, — «Back in USSR» («Назад у СССР»), «Wide Open Space» («Шырокі прастор») і «Empire State of Mind» («Імперскі стан душы»).

Тэрыторыя Вялікабрытаніі атрымала назву ад песні Sex Pistols «Anarchy in the U. K» («Анархія ў Злучаным каралеўстве»), Амерыка падпісаная кампазіцыяй «Born in the USA» («Народжаныя ў ЗША»), а Міжземнае мора паказанае песняй Pink Floyd «Wish You Were Here».

Усяго аўтары World Song Map змясцілі на карту больш за 1 000 кампазіцый — азнаёміцца з ёй у высокім разрозненні можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?