На рыбалцы не пашанцавала 60-гадоваму гарадзенцу, які вырашыў правесці час з вудай у кампаніі прыяцеля, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. На вадаёме яны сустрэлі знаёмых, рыбалка пачалася з распіцця алкаголю. Мужчына і не заўважыў, як яго абакралі.
Проста на возеры ён страціў барсетку з дакументамі на аўтамабіль, $250 і Br80. Міліцыя высветліла, што такі ўлоў дастаўся аднаму з яго сабутэльнікаў.
Да з'яўлення супрацоўнікаў праваахоўных органаў мужчына паспеў аддаць частку выкрадзеных грошай жонцы.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».
0
0
0
0
0
0