Аператар «Белсата» Аляксандр Баразенка расказаў, што падчас арышту знаходзіўся ў адной камеры з Аляксеем Галавіным — удзельнікам колішняга пікета ў падтрымку «рускага свету». Нагадаем, той разам з сябрам быў затрыманы падчас Дня Волі пры трагікамічных абставінах.

Аляксей Галавін

Аляксей Галавін

«Калі я ўзгадаў, хто такі спадар Галавін, мы пачалі размаўляць пра «НОД» (так званае імперскае «Національно-Освободітельное Двіженіе» — Рэд.). Ён усяляк казаў, што дачынення да НОДа не мае. Нібыта адзін з удзельнікаў акцыі проста прыпісаў яе НОДу», — адзначыў Баразенка.

Таксама ён згадаў, што, апроч Галавіна, з ім у камеры сядзеў яшчэ адзін прыхільнік «рускага свету» (найхутчэй — Сяргей Ланавенка, затрыманы разам з Галавіным. — Рэд.).

І той «на трэція суткі вырашыў: «Ну нафіг тую Расію, трэба ўвогуле валіць адсюль, пажадана ў Польшчу!»

Сяргей Ланавенка, удзельнік таго самага пікета ў падтрымку «рускага свету».

Сяргей Ланавенка, удзельнік таго самага пікета ў падтрымку «рускага свету».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?