У сувязі з пераходам у ноч з 28 на 29 кастрычніка ў суседніх краінах на «зімовы» час Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы загадзя правяла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Напрыклад, цягнік № 86 Мінск—Кіеў, які ў цяперашні час адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 22.40 і прыбывае ў Кіеў у 8.40, з 29 кастрычніка будзе адпраўляцца з Мінска ў той жа час і прыбываць у Кіеў у 7.52. У зваротным кірунку з пераходам на «зімовы» час цягнік будзе адпраўляцца ў 21.06 (у цяперашні час адпраўляецца ў 22.10), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без змяненняў — 8.38.

Час адпраўлення з Мінска цягніка № 805 Мінск—Вільня пасля пераходу на «зімовы» час застанецца без змен — 8.00, але прыбываць у Вільню састаў будзе на гадзіну раней — у 09.30 (сёння — у 10.30). У зваротным кірунку цягнік № 806 Вільня—Мінск будзе адпраўляцца ў 18.10 (сёння — у 19.10), час прыбыцця ў сталіцу застанецца без змяненняў — 21.40.

Пасля 29 кастрычніка таксама зменіцца расклад руху цягніка № 87 Мінск—Рыга — састаў будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.26 без змяненняў (час прыбыцця ў Рыгу зменіцца з 10.10 на 09.00); у зваротным кірунку цягнік № 88 будзе адпраўляцца з Рыгі ў 19.20 (цяпер 20.00) і прыбываць у сталіцу Беларусі без змяненняў ў 7.50.

У цягніку № 9 Масква—Варшава бесперасадачны вагон Мінск-Варшава, які ў цяперашні час адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 23.43 і прыбывае ў Варшаву ў 7.50, з 29 кастрычніка будзе адпраўляцца з Мінска ў 00.43 і прыбываць у Варшаву без змяненняў ў 7.50. У зваротным кірунку з Варшавы час адпраўлення з 29 кастрычніка застанецца ранейшым — 15.50, а час прыбыцця ў сталіцу Беларусі зменіцца з 2.48 на 3.50.

Пасля пераходу на «зімовы» час таксама зменіцца час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў міжнародных зносін, што ідуць транзітам па тэрыторыі Беларусі ў краіны Заходняй Еўропы і ў зваротным кірунку. Акрамя таго, у сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад некаторых цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі.

Падрабязную інфармацыю аб раскладзе іншых міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна