ТАСС

ТАСС

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заклікаў пахаваць Уладзіміра Леніна. Пра гэта ён напісаў у сваім Telegram-канале.

На думку Кадырава, «даволі глядзець на труп Леніна». Кіраўнік Чачні мяркуе, што Леніна «даўно трэба пахаваць назаўсёды, гэта і разумна, і чалавечна». Кадыраў адзначыў, што «няправільна, што ў самым сэрцы Расіі, на Краснай плошчы, стаіць труна з нябожчыкам».

Разам з тым пытанне аб пахаванні Леніна павінен вырашаць прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Аднак Кадыраў падкрэсліў, што рашэнне аб пахаванні не павінна быць выбарачным. «Аддаць зямлі трэба як цела Леніна, так і наіба імама Шаміля Хаджы-Мурата, галава якога па гэты дзень захоўваецца ў музеі Санкт-Пецярбурга», — дадаў кіраўнік Чачні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0