У кулуарах трэцяга з'езда «Белай Русі» рэпарцёр «Нашай Нівы» пагаварыў са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам. 

Апроч іншага, мы пацікавіліся, ці не адчувае ён сораму за фільм пра «Белы легіён» і ці варта чакаць выбачэнняў за яго. 

«Там не ўсё так проста. Так, іх адпусцілі, справу закрылі… але гэта мала што значыць. Напрыклад, «Еўрабачанне», дзе патрабуюць зняць украінца. Ёсць толькі чуткі — мы адправілі [песню] на экспертызу, тут тое ж самае. Рана казаць пра выбачэнні пакуль, хай дакажа суд, што сапраўды быў паклёп. Трэба разабрацца», — сказаў Давыдзька.

Чытайце таксама: Паток нянавісці ў ананімным фільме БТ: «Белы легіён» прыраўнялі да «Ісламскай дзяржавы», беларускую сімволіку звязалі з нацызмам

Чытайце таксама: Справа «Белага легіёна», якая пачалася з ліста «фрау А.» Лукашэнку, спынена

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?