Андрэс Ін'еста падпісаў трохгадовы кантракт з кітайскім клубам «Цяньцзінь Цюаньцзянь», паведамляе La Liga News са спасылкай на Catalunya Radio. Паводле пагаднення, 33-гадовы капітан «Барселоны» заробіць у новай камандзе € 37 млн.

У мінулым сезоне «Цяньцзінь Цюаньцзянь» стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Кітая.

З лістапада 2017 года каманду ўзначальвае партугальскі спецыяліст Паўлу Соуза, раней трэніраваў брытанскія «Куінз Парк Рэйнджэрс», «Суонсі» і «Лестэр», швейцарскі «Базель» і італьянскую «Фіярэнціну». Галоўнымі зоркамі «Цяньцзінь Цюаньцзянь» з'яўляюцца былы форвард «Мілана» і зборнай Бразіліі Алешандрэ Пату і экс-паўабаронца «Зеніта» Аксель Вітсэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0