У Цэнтральнае РУУС Мінска звярнуўся работнік рамонтнай майстэрні. 14 ліпеня хтосьці выкраў з сервісу некалькі дзясяткаў мабільных тэлефонаў. Міліцыя знайшла злодзея — ім быў 23-гадовы раней судзімы жыхар сталіцы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Мужчына распавёў, што 13 ліпеня ён зачыніў уваходныя дзверы павільёна, апусціў ралеты і пакінуў майстэрню. Ён вярнуўся раніцай і пабачыў, што ралет і замок дзвярэй пашкоджаныя, а акно выбіта. Пацярпелы заўважыў, што знікла прыкладна 50 мабільных тэлефонаў.

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі сляды рук, якія супалі з адбіткамі пальцаў 23-гадовага жыхара Мінска. Раней ён ужо быў неаднаразова судзімы за ўчыненне падобных злачынстваў.

У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 ( «Крадзеж»). Яму пагражаюць папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на такі ж самы тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0