У Мінску 12 лістапада ў выніку няшчаснага выпадку загінуў 30-гадовы індывідуальны прадпрымальнік.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, пры правядзенні рамонтных работ мужчына з-за неасцярожнасці выпаў з акна сваёй кватэры, размешчанай на 14-м паверсе дома па вуліцы Ціміразева. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Цэнтральнага раёна сталіцы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0