У Вашынгтоне распачаўся саміт дваццаці найбольшых краінаў сьвету. Мэта сустрэчы — распрацаваць плян змаганьня зь фінансавым крызісам.

Кіраўнікі краінаў маюць прыняць захады для ўзмацненьня фінансавай сыстэмы. У прыватнасьці, палепшыць кантроль за фінансавымі апэрацыямі. Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што плян будзе складацца з 50 пунктаў, каб ніводная сфэра не засталася непразрыстай.

Мяркуецца, што сустрэчы дваццаткі стануць рэгулярнымі. Наступная мае адбыцца ў красавіку 2009 году.

На саміт не прыехаў абраны прэзыдэнтам ЗША Барак Абама. Ён ня хоча, каб хь ім асацыяваліся захады, на выкананьне якіх ён ня можа паўплываць. Тым ня менш, ён прыслаў на саміт групу сваіх экспэртаў на чале з Мадлен Олбрайт.

Краіны «Вялікай дваццаткі» вырабляюць каля 85% ВУП сьвету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?