У міліцыю звярнулася сямейная пара з Барысава. У іх доме хтосьці разбіў акно і скраў французскага бульдога. Аказалася, што сабаку скрала суседка, якой вельмі спадабаўся бульдог, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Фота: pixabay.

Фота: pixabay.

Напярэдадні яна прыходзіла ў госці да сваіх знаёмых. Госця ўбачыла ў доме французскага бульдога, які ёй вельмі спадабаўся. Жанчына папрасіла аддаць ёй сабаку. Аднак гаспадары адмовіліся яго аддаваць, нават за грошы.

У гэты ж вечар жанчына вырашыла скрасці сабаку. Яна дачакалася таго моманту, калі гаспадары сыдуць на працу, і праз акно трапіла ў хату. Яна знайшла сабаку, схапіла яго і забрала дадому.

Жанчыне пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0