Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Дэвіз «Законнасьць, гонар, адвага» напісаны на знаку ў гонар супрацоўнікаў АМАПу, які сёньня быў урачыста адкрыты ў Віцебску, піша Радыё Свабода.

Аўтарам кампазыцыі з выявай арла-бэркута — сымбаля Атраду міліцыі асаблівага прызначэньня — стаў віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў.

Памятны знак зьявіўся напярэдадні 30-х угодкаў спэцпадразьдзяленьня міліцыі, якія будуць адзначацца 22 лістапада. Яго ўстанавілі на ўскраіне гораду — каля дома № 2 на Старабабінавіцкім тракце, дзе базуецца Віцебскі абласны АМАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0