Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ першай дала ацэнку фінансава-эканамічнаму крызісу ў краіне. Яе кіраўніцтва прыняло адпаведную заяву:

«У Беларусі працягваецца фінансава-эканамічны крызіс, які дзень у дзень пагаршае становішча краіны і людзей. Крызіс пачаўся на Захадзе, але непасрэдна прыйшоў да нас з Расеі і зьявіўся вынікам антынацыянальнай і эканамічна неадэкватнай палітыкі кіруючага рэжыму ў Беларусі».

Паводле КХП-БНФ, «кіроўная група ўлады цалкам нясе адказнасьць за цяжкія праявы крызісу ў краіне і ў значнай ступені вінаватая за яго ўзьнікненьне і за разбуральны працяг, бо праводзіла згубную і неадпаведную эканамічную палітыку.

Ёсьць вялікія сумненьні, што гэтая палітыка будзе зьменена і што існуючае кіраўніцтва краіны здольнае вывесьці Беларусь з крызісу з найменшымі стратамі. На парадку дня паўстае пытаньне аб пакіданьні пасады Аляксандрам Лукашэнкам. Сытуацыя патрабуе зьмены ўсёй эканамічнай палітыкі на карысьць нацыянальных інтарэсаў, ставіць задачу кардынальных пераменаў у сыстэме ўлады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?