20 рублёў — але ж гэта меней за адзін амерыканскі цэнт. А ці магчыма ў Беларусі набыць штосьці на 20 рублёў? Нічога. Карабок запалак каштуе 40 рублёў. Бачыў карціну — падышоў бомж да выкінутай бутэлькі, валяліся 20 рублёў, падняў пустую бутэльку, а грошы так і засталіся валяцца.

Шаноўны Пракаповіч, паглядзіце на гэтую банкноту — 20 рублёў — там намаляваны Нацыянальны банк. Іншы паглядзіць, што на «Нацыянальны банк» нічога не купіш, ды мяняе беларускія рублі на еўра, даляры. Так выказвае недавер да ўлады.

Падчас крызісу 1998 г. у Паўднёвай Карэі грамадзяне панеслі даляры і золата ў банкі. Нават стаялі ў чэргах. Чаму? Адказ на паверхні — давер да ўлады. А гэта каштуе больш за ўсё. 2,5 мільёны працоўных, прынясіце з «панчохі» па 1000 даляраў. Вось вам і 2,5 мільярда даляраў. Не патрэбен быў бы крэдыт ні Расіі, ні Валютнага фонду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?