Грамадства12

У 37 гадоў памерла настаўніца і актывістка Таварыства беларускай мовы Алёна Лапацкая

Памерла ад раку Алёна Лапацкая, настаўніца Лужкаўскай сярэдняй школы і старшыня Шаркаўшчынскай раённай суполкі Таварыства беларускай мовы, піша Кастусь Шыталь. Ёй было 37 год.

Алёна была адданая сваёй прафесіі і выхаванню маладога пакалення. І яна старалася, каб гэтае маладое пакаленне, вясковыя і местачковыя дзеці, выраслі беларусамі. Яна старалася прывіваць ім любоў да Беларусі, беларускай культуры і да свайго роднага мястэчка.

Спадарыня Лапацкая перакладала на беларускую мову мультфільмы, якія агучвалі яе вучні, збірала дзяцей на прыборку старога вадзянога млына, ладзіла на вуліцах Лужак апытанне да Дня роднай мовы. Пад яе ўплывам многія вучні пачыналі пісаць у сацсетках па-беларуску.

Алёна Лапацкая ўдзельнічала ў культурніцкіх імпрэзах, якія ладзіліся незалежнай грамадзянскай супольнасцю ў Германавічах і Шаркаўшчыне. Дапамагала ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтых імпрэзаў, не зважаючы на тое, што мясцовае чынавенства глядзіць коса на такую актыўнасць.

Алёна была вельмі добрым, светлым чалавекам. Падтрымлівала, падбадзёрвала людзей добрым словам. Нават у цяжкай хваробе яна не страціла гэтай добразычлівасці.

Яна была адной з сотняў беларускіх настаўнікаў, якія не даюць нашаму грамадству здзічэць і забыцца на свае карані. І яна гэтую сваю ролю і пакліканне выканала.

Каментары12

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў2

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падчас дэбатаў з Байдэнам назваў непрымальнымі ўмовы Пуціна па спыненні вайны2

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка10

Беларускі таксіст у Варшаве зарабіў больш за 300 даляраў за змену. Але такое шчасце ненадоўга1

Хто ў Еўрасаюзе самы бедны і самы багаты?13

Прапагандысты збіраюцца 3 ліпеня «аднавіць акт генацыду»7

Улады ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю пра грамадзяніна Расіі1

У Пакістан прыйшла вялікая спёка: забітыя бальніцы, сотні памерлых2

Беларусам прапанавалі вакансію «менеджара па шашлыках» за 3000 рублёў у месяц1

У гомельскім падвале ногі ў мужчыны ўсяго за хвіліну спрэс абселі блохі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў2

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Галоўнае
Усе навіны →