У адносінах намесніцы старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў заведзеныя дзве крымінальныя справы. Пра гэта паведамляе сайт МУС.

Адзіная намесніца старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў — Вера Арэшка.

Яна паспяхова абараняе былога галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача. Яго сітуацыя ўнікальная — ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ўжо пяты год, але пасадзіць яго ніяк не могуць.

Першая крымінальная справа ў адносінах адвакаткі звязана менавіта з гэтай сітуацыяй. Праваахоўнікі лічаць, што яна выдала матэрыялы па справе Галавача. Максімальна магчымае пакаранне за гэта — 3 гады абмежавання свабоды.

Пры ператрусе ў адвакаткі знайшлі… пісталет Walter mod. 1938 (Р.38) і патроны да яго. Праваахоўнікі запэўніваюць, што зброя прыдатная для стральбы. Па гэтай крымінальнай справе адвакатцы можа пагражаць зняволенне на сем гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0