Мікалай Аўтуховіч, фота photo.bymedia.net

Мікалай Аўтуховіч, фота photo.bymedia.net

8 лютага ў Ваўкавыску затрымалі былых палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава, а таксама іх калегу па бізнэсе Уладзіміра Асіпенку. Ператрусы адбыліся яшчэ прынамсі ў трох сем'ях, звязаных з рухам апазіцыі.

Бралі іх на кватэрах і ў мясцовым прыватным аўтапарку, які калісьці засноўваў М.Аўтуховіч і дзе ён цяпер працуе простым кіроўцам. Затрымлівалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Беларусі пры дапамозе байцоў спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». У Ваўкавыск з’ехалася каля сарака супрацоўнікаў гэтых сілавых структураў.

«Алмазаўцы» мінашукальнікам праверылі не толькі хаты, але і агароды. У Аўтуховіча сканфіскавалі таксама кампутар і асабістыя запісы.

Затрыманых прывезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску.

Адна з версій – што былых палітвязняў хочуць звінаваціць у падпале недабудаванага дому начальніка райаддзелу міліцыі, што здарыўся ў 2005 годзе.

З іншага боку, не выключана, што затрыманне М.Аўтуховіча – былога «афганца», Ю.Лявонава і У.Аспенкі можа быць звязана з справай аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня.

На апошняе паказвае той факт, што ў Ваўкавыску абшукалі не толькі хаты трох затрыманых, але і яшчэ тры сям’і. Сярод іх ‑ былога дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, сябра партыі БНФ Міколы Аксаміта. Як паведамляе радыё «Свабода», жонцы былога дэпутата, Галіне Аксаміт, паведамілі, што ператрус адбываецца па справе выбуху. Паводле радыё «Свабода», акцыю праводзілі следчыя з Мінску й Горадні. Ператрус адбываўся з 7.30 раніцы і амаль да 14‑й дня. Вобшук рабілі ў кватэры, на лецішчы і ў гаражы. І што ж?

Забралі пасведчаньне сябра БНФ, агітацыйныя матэрыялы з апошняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, старыя газеты, два бел‑чырвона‑белыя сцягі.

Сам Мікалай Аксаміт ужо некалькі гадоў працуе за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?