На тэрыторыі Быхаўскага, Чавускага, Слаўгарадскага і Магілёўскага раёнаў з верасня па снежань 2019 года было зафіксавана мноства крадзяжоў на могілках, паведамляе Следчы камітэт.
Як пазней высветліла следства, да серыі крадзяжоў былі датычныя двое жыхароў Слаўгарада: 40 і 56 гадоў. У дачыненні да зламыснікаў распачата крымінальная справа.
Падазраваныя здымалі ланцугі з агароджаў вакол магіл. Усяго рабаўнікі «адпрацавалі» 20 могілак, а сума шкоды склала 9,5 тысячы рублёў.
Зламыснікаў узялі пад варту, а на іх маёмасць наклалі арышт — для пакрыцця шкоды.
0
0
0
0
0
0