Пра гэта «НН» паведаміў галоўны доктар Капыльскай раённай бальніцы Сяргей Пацяйковіч. Ён патлумачыў, што гэта робіцца ў мэтах прафілактыкі.

Фота minpravda.by.

На пытанне, ці азначае гэта, што дактары будуць 14 дзён жыць і працаваць у бальніцы, ён сказаў: «Канечне». Пры гэтым Сяргей Пацяйковіч зазначыў, што не ўсе дактары змешчаныя на каранцін.

Пра сітуацыю з каранавірусам галоўны ўрач «раёнкі» адмовіўся гаварыць.

29 сакавіка медработнікі ў касцюмах спецабароны наведваліся ў хаты жыхароў Новых Доктаравічаў, Доктаравічаў і Вуглоў. Пасля гэтага некалькіх чалавек забралі ва ўстановы Мінска, Барысава і Капыля.

Капыльская раённая бальніца да 20 красавіка спыніла планавыя медычныя агляды. Сайт мясцовай раённай газеты «Слава працы» нічога не паведамляе пра сітуацыю з каранавірусам у рэгіёне.

Чытайце. «Прыехаў сын-дальнабойшчык, пасля Валю забралі ў бальніцу». Што адбываецца ў Доктаравічах на Капыльшчыне?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?