У сюжэце паказалі пляшкі з алкаголем і раскіданыя рэчы работнікаў. Сёння ад самага ранку тэатр закрылі на «санэпідэміялягічную апрацоўку» і нікога з акцёраў ды большасці супрацоўнікаў у будынак не дапускалі.

З відэа можна зрабіць выснову, што ў тэатры зранку ўчынілі сапраўдны пагром, каб пасля зняць яго на відэа.

Рэпрэсіі абрынуліся на тэатр пасля таго як яго акцёры масава падтрымалі пратэсты са ўсім сваім творчым талентам, вывесілі на будынку нацыянальныя сцягі, а дырэктар тэатра Павел Латушка далучыўся да Каардынацыйнай рады.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?