Афіцыйны курс даляра на заўтра — 2,6480 рубля. Пры гэтым банкі ацэньваюць яго яшчэ вышэй. Курс продажу і куплі вагаецца на ўзроўні 2,68-2,69.

Для параўнання, афіцыйны курс у дзень прэзідэнцкіх выбараў складаў 2,4482 рубля.

Такім чынам, за паўмесяца пасля выбараў нацыянальная валюта дэвальвалася ў адносінах да даляра на 8%.

З еўра сітуацыя падобная. Афіцыйны курс вырас з 2,8971 да 3,1283 — тыя ж 8%.

Тое, што Нацбанк на чале з Паўлам Калаўрам выбудоўваў гадамі, ляціць ў тартарары за лічаныя дні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?